Карысныя парады бацькам, якія маюць сталеючых дзяцей

Дарагія і шаноўныя бацькі! Хіба ў кожнага з вас падрастаюць ў хаце падшыванцы мужчынскага і жаночага роду! І кожны з гэтых падшыванцаў ужо ўкладае сабе ў галаве розныя там грандыёзныя і пераможныя планы адносна сваёй будучыні.

Дарагія і шаноўныя бацькі!

Хіба ў кожнага з вас падрастаюць ў хаце падшыванцы мужчынскага і жаночага роду! І кожны з гэтых падшыванцаў ужо ўкладае сабе ў галаве розныя там грандыёзныя і пераможныя планы адносна сваёй будучыні.

Раю вам звязаць добрага веніка, улезці з ім у галаву да дачкі ці сына і назаўсёды адтуль павымятаць нерэальныя ружовыя мары і блакітныя перспектывы.

Дзеці на тое і дзеці, каб будаваць пясчана-паветраныя замкі і неабсяжныя гарызонты, а вы на тое і бацькі, каб утаймоўваць гэтыя бурапенныя патокі ў суровае ручво рэальнай рэчаіснасці.

Вось, напрыклад, дзіця бачыць сябе ў дарослым жыцці толькі мастаком, і нікім больш! Што зрабіць, як адвярнуць яго ад гэтай небяспечнай прафесіі?

Сядзьце ўвечары разам на канапу і прачытайце на выбар тры біяграфіі слынных мастакоў — Ван Гога, Гагена, Анры Русо. Ну, і што, як вам спадабалася?

Нічога добрага: жабрачае жыццё, выпадковыя палавыя сувязі, няўдалыя жанячкі, і то па некалькі разоў, непрызнанне сучаснікаў і крытыкаў, алкагалізм і, як вынік, псіхічныя захворванні, дом вар’ятаў, трагічная смерць, калі не самагубства!

А слава?

Слава прыйшла пазней, і то дзякуючы таму, што недурныя нюхлівыя амерыканцы сваім часам за цэнты паскупалі нікому тады яшчэ непатрэбныя палотны (і рызыкі ў гэтым аніякай не адчувалі), а потым, гадкоў праз пятнаццаць, «раскруцілі» нябожчыкаў так, што ого-го!

Усякія там сланэчнікі, тыгры ў трапічным лесе і адрэзаныя вушы — да іх падступішся, маючы некалькі зялёных мільёнаў у кішэні.

Мастакам ды іх сваякам ў выніку анічога не перапала. А Шагал ці Уорхал — гэта хутчэй выключэнні, якія падцвярджаюць агульнае правіла: сярэднестатыстычны мастак ніколі з сваіх твораў пры жыцці вялікай карысці не меў! Малую, можа, меў, некаторыя мелі «сярэднюю» карысць, а вялікую — лічаныя адзінкі…

Ці, магчыма, вашае дзіця марыць аб кар’еры музыканта, спявака, ці піяніста, ці, не дай Божа, скрыпача?

Раю ўвечары прайсціся па падземных пераходах хоць бы Мінска.

Нашто?

Каб на свае вочы ўбачыць, як соладка выглядае штодзённае жыццё працаўніка цэха святой Цэцыліі! Калі яшчэ ў капялюш добрыя людзі нешта накідаюць на піва і чэбурэкі, то файна! А калі не, што тады? Стаўка ў камерным аркестры — курам на смех, а ў хаце — жонка, трое дзяцей і два каты!

У рэстаране п’яным гасцям сто першы раз выконваць «Владимирский централ, ветер северный»? Такату і фугу рэ-мінор Баха яны проста ўпарта не хочуць замаўляць!

А ўжо колькі струнна-клавішных віртуозаў цёгаецца па электрычках і дызель-цягніках ад Маладзечна да Ваўкавыска — лічыць не пералічыць! І даць ім, па вялікаму рахунку, няма за што, а не даць — сорамна!

Вось як выглядаюць на сённяшні дзень справы з творчымі прафесіямі! І не думаю, што заўтра раптам усё пераменіцца ў лепшы бок.

Я не кранаю тэмы дробнага бізнэсу і індывідуальнага прадпрыймальніцтва, бо, каб стаць прадпрыймальнікам, нідзе не трэба вучыцца — ні ў Інстытуце правазнаўства, ні ва ўніверсітэце. Можна, канешне, і павучыцца, толькі веды, там атрыманыя, не паўздзейнічаюць на колькасць грошай у кішэні…

Дый ці вы схочаце, каб вашыя сыны і дочкі, стоячы на холадзе, гандлявалі ўсё жыццё кітайскімі шкарпэткамі? Не ўпэўнены!

Так што арыентуйце сваіх дзяцей на нейкія больш трывалыя і салідныя заняткі! Напрыклад, хай сын альбо дачка падумаюць аб кар’еры працаўніка мытнай службы, ці падатковай інспекцыі, ці міліцыянера!

Толькі не юрыста! Бо ўсе мае знаёмыя дзяўчаты-юрысты надоўга пазаймалі месцы прадаўшчыц у фры-шопах на беларуска-польскай мяжы, а да пенсіі ім яшчэ вох як далёка!

, а вы на тое і бацькі, каб утаймоўваць гэтыя бурапенныя патокі ў суровае ручво рэальнай рэчаіснасці.