Таямнічае папярэджанне для вескі Макараўцы

Просмотров: 6633

Мaе дзяціства i ранняе юнацтва прыпала на перыяд даэлектрычнага жыцця. Маці, якую ўсе па вясковаму проста называлі Настусяй, была вострай на язык, ведала многа прыказак i прымавак, не цуралася расказваць розныя гісторыі з уласнага жыцця i жыцця знаемых. Адну з такіх гісторый я запамятаў асабліва добра. Калі я яе слухаў, спачатку нібыта мароз па скуры прабягаў, а потым цела мімаволі ахоплівалі дрыжыкі. Страшыць i весяліць – гэта два аснаўныя вектары расказаў, якія панавалі на вясковых пасядушках.

Дык вось пра тое самае здарэнне. Яно мела месца недзе каля ста гадоў таму назад у весцы Макараўцы Бераставіцкага раена. Яго ўдзельнікам быў мой дзед Вікенцій (па-вясковаму Вінцэнты), якому давялося ў свой час старажыць касцел. Гэты касцел на высокім узгорку, пабудаваны напрыканцы XVIII стагоддзя, стаіць па сенняшні дзень, у самым цэнтры парафіяльных могілак, абнесеных тоўстым мурам з вялікіх валуноў. На прыкасцельным дзядзінцу з аднаго боку мясцілася плябанія (дом ксяндза), з другога – дом, у якім некалі жыў арганіст, а у пaкoi, звернутым акенцам у бок касцела, была старожка (цяплушка для вартаўніка).
А пiльнаваць было што. У касцеле захоўвалася шмат чаго, што вызывала спакусу ў людзей гэтага гатунку – дараносіца з залатой ці пазалочанай цэнтральнай часткай, сярэбраныя i пазалочаныя чашы, арнаты, капы i другое богаслужэбнае адзенне ксяндза i г.д.
Дык вось, аднойчы дзед Вінцэнты прыйшоў на варту, абышоў, як належыць, касцел, упэўніўся, што ўсе дзверы зачынены, праверыў замкі i пайшоў грэцца. Распаліў у пячурцы агонь. Было ціха, маркотна, а цеплы подых пячуркі напаўняў млоснасцю. Павекі пачалі зліпацца, і дзед пачаў кемарыць. Праз пэўны час дзеда разбудзіў рэзкі стук у акенца i мужчынскі голас: «Вінцэнты, агонь у касцеле!»
– Агонь увесь час гарыць у касцеле, – крыху збянтэжана прамямліў дзед. Мелася на ўвазе, што перад галоўным алтаром пастаянна гарыць лампадка (невялікая пасудзіна з кнатом, напоўненая маслам) або гарэлка.
Прайшло яшчэ некалькі хвілін, i зноў жа стук у акенца i настойлівы голас. Тут ужо дзед страпянуўся. Накінуў на плечы армяк, узяў у руку увесісты кій i выйшау за дзверы. Нікога каля старожкі не было. Глянуў на касцел i... ледзь не абамлеў. Святла ў вокнах было значна больш, чым магла даць невялікая лампадка ці газавая лямпачка.
Незразумела чаму, але ўспыхнула газавая гарэлка. Дзед хуценька выцягнуў касцельныя ключы з кішэні, адчыніў дзверы i прыняўся тушыць палыхаючую гарэлку. «Дамажы мне, Божа», – пачаў маліцца стары. Xiбa дапамог. Урэшце рэшт дзед здагадаўся сарваць з сябе армяк i ўхутаць ім гарэлку. Агонь задыхнуўся i патух. Дзед запаліў другую гарэлку, як патрабуюць касцельныя каноны, і выйшаў. Абышоў касцел навокал. Крыжы i надмагільныя пліты моўчкі ахоўвалі пакой нябожчыкаў.
Назаўтра стаў пытаць ycix i кожнага, хто ў той позні час мог апынуцца недалека ад могілак. Але нічога не дабіўся.
Прайшоў час, ніхто з цяперашніх прыхажан Макараўскага касцела не ведае, што насупраць аднаго з бакавых уваходаў у касцел быў некалі пахаваны дзед Вінцэнты, які ў свой час, магчыма, выратаваў касцел ад пажару з дапамогай невядомага яму вяшчальніка. А касцел стаіць. Дзейнічае. Адлічвае гады свайго трэццяга стагоддзя.

Даслаў Казiмiр КОЙТА.


 

Комментарии 

 
0 #1 анна 17.10.2011 16:06
Адну з такіх гісторый я запамятаў асабліва добра.
По-моему "запамятаў" означает забыл, не так ли, господа журналисты?
Цитировать
 

Добавить комментарий

Уважаемые читатели!
При добавлении комментариев категорически запрещено: оскорблять чужое достоинство, сеять и проявлять межрелигиозную или иную рознь, переходить на личности, употреблять ненормативную лексику. Комментарии, в которых нарушены правила, будут редактироваться или удаляться.



Каталог ВСЕ АКЦИИ ГОРОДА

ГОРЯЧИЕ ПРЕДЛОЖЕНИЯ

«АквамаринЛэнд»
ДЕЙСТВУЮТ НОВЫЕ АКЦИИ

ООО «СофтСервис»
1C Предприятие
Роллик
Бесплатный интернет на полгода

Шинный двор
Сеть шинных сервисов

СТО ТЛК «Аульс»
ПОКУПОН


НОВЫЕ ПАРТНЕРЫ


ЧТУП «Пирамида-Маркет»
Окна. Двери. Рамы.

Первая Аккумуляторная Компания
АККУМУЛЯТОРЫ


ГОРОД-0152
Ремонт, продажа, обслуживание компьютеров и не только

ОКНАГРАД
РАССРОЧКА без преград

Технопрофиль
Электроинструмент BOSCH



Фотофакт

День флага (фоторепортаж).


Фото Евгения РОМАШОВА.



Полезное...

курсы валют

Курсы валют в банках г.Гродно на www.ecopress.by

Вопрос недели

Чего вам не хватает для комфортного отдыха в городе летом?
 

RSS

URL ленты не указан.

Вход на сайт

  • Войти
  • Регистрация
    Registration
    *
    *
    *
    *
    *
    REGISTER_REQUIRED
  • Яндекс.Метрика
    VGR RSS